info@ilcavallobianco.it
INIZIATIVE DI CITTADINANZA ATTIVA: "TUTTI IN CAMPO PER UNA CITTA' MULTICULTURALE 2005" l'idea di un "laboratorio permanente delle diversit sul territorio" alla base dell'iniziativa che si svolger a Roma dal 26 maggio al 1 luglio 2005 si svolger a Roma la Quattordicesima Edizione della manifestazione TUTTI IN CAMPO PER UNA CITT MULTICULTURALE XIV EDIZIONE, festa di sport, cultura e integrazione sociale. ... -> ... INIZIATIVE DI CITTADINANZA ATTIVA: - UNA CASA FAMIGLIA PER I BAMBINI DI BEGOMEL - vuoi partecipare al progetto per realizzare una casa famiglia per i Bambini di Begomel, a Minsk, Bielorussia, puoi contattarci a info@ilcavallobianco.it, ed inviare il tuo contributo al conto dell'Associazione Il Cavallo Bianco, C/C BANCARIO 23437/11 ABI 3002 CAB 05029 CIN Q. APPUNTAMENTI: Gioved 23 giugno 2005, ore 21,00 - Happening Teatrale "PINOCCHIO NEL PAESE DELLE MERAVIGLIE" Oratorio Parrocchia S. Stanislao - Via Rolando Vignali, 15 Roma (Cinecitt Est) .... -> ...

ARGOMENTI

[ Home Page ]


..: TUTTI IN CAMPO :..

Cittadinanza Attiva

L'Associazione

Impegno Civile e Impegno Sociale

Progetti

Handicap e Sessualità

IntegrAzione

Cultura

Scripta Manent - Pensieri e Parole

Teatro e dintorni

Sport ed espressività

I Bambini di Begoml

La rete

Rassegna Stampa

Testimonials







LOGIN
REDATTORI









Cooperativa TANDEM

immagine Rivista Animazione Sociale

Logo Caritas

locandina del film - il ronzio delle mosche - di Dario D'Ambrosi


Logo Disabili .com - oltre le barriere
I Bambini di Begoml

Беларусь—Італія—дзеці
Частка ІV: размова з выканаўчай уладай (4)

Una nuova puntata del Dossier sul nostro progetto in Bielorussia

L'Amministrazione provinciale di Docksciezij contesta alcuni dati riportati negli articoli prcedenti e il giornale ha ripreso ed approfondito talune questioni

18 Gennaio 2011 - Parte Quarta (prosecuzione articolo)
http://www.zviazda.by/ru/issue/article.php?id=72654
http://www.zviazda.by/a2ttachments/72641/18stu-12.indd.pdf
http://www.zviazda.by/a2ttachments/72641/18stu-13.indd.pdf
http://www.zviazda.by/a2ttachments/72641/18stu-14.indd.pdf

Фінансы

У артыкуле "Беларусь — Італія — Дзеці" журналіст пісала, што "з 2004 года па сённяшні дзень "Кавала б'янка" выдаткавала на дзяцей Бягомля каля 150 тысяч еўра, або ў сярэднім па 25 тысяч еўра ў год". І на самай справе гэта інфармацыя адпавядае рэчаіснасці. Недакладнасць тут толькі ў тым, што, сапраўды, не ўсе гэтыя грошы праведзены праз Дэпартамент па гуманітарнай дапамозе, дабрачынны рахунак у "Беларусбанку", бухгалтэрыю школы-інтэрната. Прашу прабачэння за публікацыю гэтай недакладнасці, якая была выкліканая выдаткамі трайнога перакладу і завочнага інтэрв'ю.

Куратар праекта Гая Карлеці сцвярджала і пацвярджае цяпер, што на дзяцей Бягомля з 2004 года па сённяшні дзень (а не па 2008 год) было выдаткавана не менш за 150 тысяч еўра. Гэта, тлумачыць Гая Карлеці, не толькі фінансаванне непасрэдна "Дома Пінокіа", але і шэраг іншых мерапрыемстваў, якія ажыццявіла Асацыяцыя "Кавала б'янка" (у тым ліку праз прамое фінансаванне ад італьянскіх адміністрацыйных органаў). Напрыклад: праезд і знаходжанне ў Італіі ўдзельнікаў праекта, прыём у Італіі груп выхаванцаў Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната з цяжкімі дыягназамі, паездкі ў Беларусь членаў Асацыяцыі, спартыўны турнір і тэатральны фестываль рэспубліканскага ўзроўню ў Бягомлі, набыццё камп’ютараў для школы-інтэрната і рэканструкцыя часткі будынка школы-інтэрната... Не ўсе з гэтых грошай прайшлі праз банкаўскі рахунак у Беларусі і былі зарэгістраваныя ў Дэпартаменце па гуманітарнай дапамозе, бо частка фінансавых справаздач праводзілася толькі на тэрыторыі Італіі. Аднак усе выдаткі, запэўнівае Гая Карлеці, адлюстраваныя ў афіцыйных справаздачах Асацыяцыі "Кавала б'янка" і правераныя італьянскім міністэрствам фінансаў.

Зрэшты, пошук адказу на пытанне, куды была выдаткаваная не праведзеная праз бухгалтэрыю школы-інтэрната 91 тысяча еўра, не ўваходзіў у рамкі журналісцкага расследавання. Як і высвятленне, "якой якасці можна было зрабіць рамонт на 15 тыс. еўра, якія далі італьянцы ў 2004 годзе, каб дом праз чатыры гады апынуўся ў такім аварыйным стане? Куды пайшлі гэтыя грошы?" Прадметам журналісцкага матэрыялу былі не грошы, а дзеці. Дарослыя, але ўсё роўна дзеці. Якім жыццёва неабходны ўдзел неабыякавых людзей.

Між іншым, італьянскі бок лічыць, што летам 2008 года "Дом Пінокіа" быў у выдатным стане, у ім бездакорна функцыянавалі электрычная і ацяпляльныя сістэмы, водаправод і каналізацыя. На працягу тыдня перад закрыццём "Дома Пінокіа" ў ім пражывала Гая Карлеці, і яна не заўважыла нічога, што рабіла б немагчымым там пражыванне.

Адзінства жаданняў

Няпраўда, што італьянцы адмовіліся ад праекта. Пра гэта асабліва падрабязна было напісана ў трэцім, прысвечаным праекту "Пінокіа", матэрыяле ("Трымайся за мяне", 28 снежня 2010 года). Вось што напісала Гая Карлеці журналісту "Звязды" ўжо ў студзені 2011 года:

"Нельга казаць пра тое, што праект быў закрыты з нашага боку, бо для закрыцця праекта была ўзгодненая працэдура, якая не была прымененая, і нам не зусім зразумелая прычына спынення праекта. Але як бы там ні было, мы заўсёды імкнуліся да супрацоўніцтва з адміністрацыяй Докшыцкага раёна і сапраўды шмат разоў сустракаліся пасля закрыцця "Дома Пінокіа" менавіта для таго, каб мець магчымасць працягваць праект.

З нядаўняга часу дыялог з адміністрацыяй раёна прыпынены, але не закрыты. Мы патлумачылі, што грашовую суму, якую яны прапанавалі для рэканструкцыі "Дома Пінокіа", нам пакуль не ўдаецца знайсці з-за цяжкага перыяду эканамічнага крызісу ў Італіі. Ніхто з нас ніколі не казаў, што Асацыяцыя "Кавала б'янка" хоча спыніць дыялог. Мы думаем, што супрацоўніцтва адбываецца не толькі праз грошы, а, у першую чаргу, заключана ў адзінстве жаданняў".

На жаль, на галоўнае пытанне, якое стаіць у самым канцы другой часткі артыкула "Беларусь — Італія — Дзеці" Докшыцкі райвыканкам так і не адказаў. Напэўна варта яго паўтарыць: "Італьянцы хочуць супрацоўнічаць з адміністрацыяй Докшыцкага раёна і далей, дзеля нашых дзяцей. А мы?"

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.


Адказ Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната на запыт рэдакцыі

Пакуль матэрыял рыхтаваўся ў нумар, рэдакцыя атрымала факс з Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната за подпісам яе дырэктара Таццяны ПРАДЗЕД:

"На падставе Даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да дакумента № 10209 "Аб удасканаленні работы па аказанні дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь" і рэкамендацый Упраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь рашэннем Докшыцкага раённага камітэта ад 10 красавіка 2008 года аддзяленне сацыяльнай, бытавой і працоўнай адаптацыі ў дзяржаўнай установе адукацыі "Бягомльская дапаможная школа-інтэрнат для дзяцей-сірот" было ліквідавана ў сувязі з дасягненнем паўналецця дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. На момант закрыцця аддзялення ў ім пражывалі... (названа 7 чалавек. — "Звязда"). Усе яны былі расселеныя ў прыватныя дамы па наступных адрасах: вул. Чырвонаармейская, 38, зав. Чырвонаармейскі, 10-а".


Адзін з маладых людзей, сказана ў лісце, пасяліўся ў сваякоў у Мінскім раёне.

У Міністэрстве адукацыі нам паведамілі, што названае Даручэнне не знойдзена ў архіве. Спасылка на рэкамендацыі Упраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь — таксама неканкрэтная: няма ні нумара, ні назвы дакумента.

Наконт дасягнення 18-гадовага ўзросту — вышэй у матэрыяле ўжо згадвалася, што і Статут школы-інтэрната, і Палажэнне аб "Доме Пінокіа" прадугледжвала пражыванне ў ім маладых людзей да 23 гадоў, а ў выключных выпадках — і старэйшых. Абодва названыя дакументы абапіраліся на Палажэнне аб дапаможнай школе (школе-інтэрнаце), зацверджаным Міністэрствам адукацыі (Пастанова ад 26 мая 2005 года № 40. Гл. 2. п. 14 і гл. 3 п.21).

Што тычыцца рассялення, то з Адказу відаць, што асноўная частка маладых людзей была расселена ў дамы, якія купілі італьянцы. Навошта ж тады абвінавачваць італьянцаў у тым, што яны не далі маладым людзям вярнуцца "дамоў"? Атрымліваецца, што і рассялялі дзяцей не тыя дзяржаўныя структуры, якія павінны былі пра іх клапаціцца, а замежныя грамадзяне. Прычым, як узгадвае былая выхавацелька "Дома Пінокіа", шасцёра маладых людзей спачатку былі размешчаныя ў адным доме — па вул. Чырвонаармейскай 10-а, бо другі дом, які італьянцы купілі для Сяргея Барадуліна (вул. Чырвонаармейская, 38) не быў на той час прыдатны для пражывання. У яго маладыя людзі засяліліся паэтапна на працягу восені.

Бягомль мог быць фарпостам у справе сацыялізацыі асоб з асаблівасцямі развіцця

Каментарый начальніка ўпраўлення спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Антаніны ЗМУШКО.

— Наколькі, на Ваш погляд, цікавы праект "Пінокіа" для Беларусі?


— У Бягомлі быў ажыццёўлены цікавы і карысны праект, перш за ўсё для дзяцей з абмежаваннямі ў развіцці. Гэта асаблівая катэгорыя — такія маладыя людзі вельмі доўга маюць патрэбу ў дапамозе дарослых, яны з цяжкасцю ўспрымаюць самастойнае пражыванне. Пасля заканчэння адукацыі яны ўсё роўна аказваюцца па-за колам шырокага соцыума.

На дзяржаўным узроўні мы праводзім эксперыменты па пераадоленні гэтай праблемы: у шэрагу дапаможных школ, у тым ліку для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, у 11-12 класах існуюць аддзяленні самастойнага пражывання, дзе дзеці навучаюцца навыкам самастойнай жыццядзейнасці. Ёсць і іншыя школы, у прыватнасці, Капыльская дапаможная школа-інтэрнат, дзе праекты, подобныя да "Пінокіа", рэалізуюцца пры падтрымцы замежных фондаў.

Чаму Бягомльскі вопыт "завіс"?

— Мне складана меркаваць, таму што я не была ў гэтай школе, не вывучала спецыяльна сітуацыю і ведаю яе толькі з публікацый у "Звяздзе" і ад іншых асоб. Думаю, што прычына — у недастатковым разуменні сутнасці і важнасці праекта з боку адміністрацыі раёна. Магчыма, справа і ў недасканалай нарматыўнай базе. Калі б законам было прапісана існаванне такой структуры, як "Дом Пінокіа", то ён бы працаваў і далей.

Якім чынам у Капыльскай школе пераадолелі недасканаласць нарматыўнай базы?

— Праект у Капылі, наколькі мне вядома, распачаўся пазней за "Пінокіа". Магчыма, там яшчэ "не дараслі" да праблем, з якімі сутыкнуліся ў Бягомлі. Безумоўна, вынікам такіх праектаў павінна быць стварэнне сістэмы, каб пытанне адаптацыі і сацыялізацыі выпускнікоў дапаможных школ-інтэрнатаў было вырашана па ўсёй рэспубліцы.

Тое, што такі выдатны праект так непрыгожа спынены — не вельмі прыемна.

Ці магчыма было б аднавіць гэты праект?

— Так, але ўжо з тымі дзецьмі, якія зараз заканчваюць школу-інтэрнат. Пытанне павінна вырашацца не толькі ў інтарэсах тых маладых людзей, якіх ведаюць італьянцы.

Наколькі я зразумела, так і задумвалася з самага пачатку. Праект павінен быў перарасці ў сістэму.

— Але гэтага не атрымалася — яшчэ і таму, што няма ўзаемадзеяння паміж ведамствамі, якія адказваюць за падлеткаў і маладых людзей з абмежаваннямі. Пытанне павінна вырашацца на ўзроўні Міністэрства адукацыі і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Неабходны дакумент, які скаардынаваў бы дзеянні гэтых двух ведамстваў.

Мы бачым, як за мяжой жывуць дарослыя людзі з абмежаваннямі, няважна — інваліды або не. Станоўчая сусветная практыка ёсць, і ў гэтым выпадку італьянцы, у Капылі —галандцы, спрабавалі паказаць нам, як можна дапамагчы такой моладзі. Самае складанае пытанне для асоб з асаблівасцямі развіцця — іх жыццё пасля школы ці вучылішча.

Калі такі дакумент будзе прыняты?

— Мы ўвесь час мусіруем яго прыняцце. Працэс ідзе, і ён абавязкова завершыцца. Можа не сёлета, але праз год гэтае пытанне будзе вырашана, я ўпэўненая.

Як гэта будзе выглядаць?

— Будзе прадугледжана стварэнне нейкай структуры, паселішча, дзе сумесна будуць пражываць маладыя людзі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. І дзе за імі кругласутачна будуць наглядаць дарослыя людзі. Так робіцца ва ўсім свеце.

Няважна — інваліды гэта будуць альбо не інваліды. Частка дзяцей дапаможнай школы не мае інваліднасці, але ім усё роўна патрэбна дапамога. Калі яны вяртаюцца ў сям'ю, гэтую дапамогу аказваюць бацькі, а калі гэта сірата, сацыяльная сірата, то такую дапамогу павінна аказваць спецыяльная служба, часта — на працягу ўсяго жыцця.

Калі б праект у Бягомлі, нягледзячы на недасканаласць заканадаўчай базы, працягваў працаваць, гэта паскорыла б прыняцце адпаведных дакументаў на дзяржаўным узроўні?

— Так, і існаванне падобных праектаў у іншых рэгіёнах Беларусі сведчыць пра іх запатрабаванасць. Што тычыцца таго, што Бягомль мог быць у фарпосце новай з'явы, то так, першым заўсёды складана, яны больш рызыкуюць, і для таго, каб прайсці шлях да канца і дасягнуць пастаўленай мэты, ім патрэбны смеласць і мужнасць. І, вядома, разуменне — дзеля каго і навошта ўсё гэта робіцца. Падобна на тое, што ў гісторыі з "Пінокіа" ў некага не хапіла разумення, у некага — смеласці, у некага — жадання... Шкада.

top




Sito del progetto Humus
Intervento di Cooperazione Internazionale a favore delle Vittime di CHERNOBYL





www.vita.it - non profit online

PROGETTO
CASA FAMIGLIA

foto di Pinocchio - spettacolo teatrale


Il progetto "CASA FAMIGLIA" per i bambini di Begoml
C/C BANCARIO 23437/11 - ABI 3002 - CAB 05029


Accoglienza dei bambini di Begoml 26 maggio - 27 giugno 2003

Un'Azione Umanitaria - Analisi e Statistiche

La storia dell'Internato di Begoml - Minsk - zona Chernobyl -Bielorussia

Dall'Orfanotrofio al "Manicomio"

Difficolt di INTEGRAZIONE lavorativa e sociale"

PROGETTO "PINOCCHIO - Casa delle arti e dei mestieri per adolescenti con disabilit psichica"

PROGETTO: "Laboratorio permanente delle diversit sul territorio"


Bandiera della Pace

Logo Anno Europeo dei Disabili 2003
Youth Action for Peace
Logo Rivista Libera
Logo Rivista Mondialit
Comunit Exodus
Logo Gruppo Fonderia