info@ilcavallobianco.it
INIZIATIVE DI CITTADINANZA ATTIVA: "TUTTI IN CAMPO PER UNA CITTA' MULTICULTURALE 2005" l'idea di un "laboratorio permanente delle diversità sul territorio" è alla base dell'iniziativa che si svolgerà a Roma dal 26 maggio al 1 luglio 2005 si svolgerà a Roma la Quattordicesima Edizione della manifestazione “TUTTI IN CAMPO PER UNA CITTÀ MULTICULTURALE – XIV EDIZIONE”, festa di sport, cultura e integrazione sociale. ... -> ... INIZIATIVE DI CITTADINANZA ATTIVA: - UNA CASA FAMIGLIA PER I BAMBINI DI BEGOMEL - vuoi partecipare al progetto per realizzare una casa famiglia per i Bambini di Begomel, a Minsk, Bielorussia, puoi contattarci a info@ilcavallobianco.it, ed inviare il tuo contributo al conto dell'Associazione Il Cavallo Bianco, C/C BANCARIO 23437/11 ABI 3002 CAB 05029 CIN Q. APPUNTAMENTI: Giovedì 23 giugno 2005, ore 21,00 - Happening Teatrale "PINOCCHIO NEL PAESE DELLE MERAVIGLIE" Oratorio Parrocchia S. Stanislao - Via Rolando Vignali, 15 Roma (Cinecittà Est) .... -> ...

ARGOMENTI

[ Home Page ]


..: TUTTI IN CAMPO :..

Cittadinanza Attiva

L'Associazione

Impegno Civile e Impegno Sociale

Progetti

Handicap e Sessualità

IntegrAzione

Cultura

Scripta Manent - Pensieri e Parole

Teatro e dintorni

Sport ed espressività

I Bambini di Begoml

La rete

Rassegna Stampa

Testimonials







LOGIN
REDATTORI









Cooperativa TANDEM

immagine Rivista Animazione Sociale

Logo Caritas

locandina del film - il ronzio delle mosche - di Dario D'Ambrosi


Logo Disabili .com - oltre le barriere
I Bambini di Begoml

Беларусь—Італія—дзеці
Частка ІV: размова з выканаўчай уладай (3)

Una nuova puntata del Dossier sul nostro progetto in Bielorussia

L'Amministrazione provinciale di Docksciezij contesta alcuni dati riportati negli articoli prcedenti e il giornale ha ripreso ed approfondito talune questioni

18 Gennaio 2011 - Parte Terza (prosecuzione articolo)
http://www.zviazda.by/ru/issue/article.php?id=72654
http://www.zviazda.by/a2ttachments/72641/18stu-12.indd.pdf
http://www.zviazda.by/a2ttachments/72641/18stu-13.indd.pdf
http://www.zviazda.by/a2ttachments/72641/18stu-14.indd.pdf

Па-за ізаляцыяй


Цяпер наконт зняцця груп інваліднасці ў трох удзельнікаў праекта "Пінокіа". У лісце Докшыцкага райвыканкама прама не ўказваецца, што групы інваліднасці ў маладых людзей былі знятыя па ініцыятыве або пад ціскам італьянскага боку, аднак змяшчаецца на гэта намёк. "Звязда" звязалася па тэлефоне з дырэктарам Багушэўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў Віктарам Суворавым, старшынямі Віцебскай і Наваполацкай МРЭК, а таксама з выканаўцай абавязкаў галоўнага ўрача Докшыцкай цэнтральнай раённай бальніцы Людмілай Захарэвіч. І высветліла, што зняцце груп інваліднасці ў выпускнікоў Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната ні па ініцыятыве, ні пад ціскам італьянскага боку праекта немагчымае ў прынцыпе, як немагчымае яно ўвогуле па ініцыятыве або жаданні любога чалавека, у тым ліку таго, хто мае нейкія абмежаванні.

— Калі заканчваецца тэрмін інваліднасці, наступае тэрмін пераагляду, — патлумачыла "Звяздзе" Людміла Захарэвіч. — Падчас агляду хворага лечачы ўрач запаўняе пасыльны ліст на МРЭК. На падставе зафіксаваных у пасыльным лісце функцыянальных парушэнняў або іх адсутнасці і на падставе агляду пацыента камісія вырашае пытанне пра групу інваліднасці.

Тое, што маладыя людзі, якім была знятая (больш правільна казаць — не была адноўленая) група інваліднасці, сёння не працуюць — цалкам можа быць наступствам закрыцця "Дома Пінокіа", у якім за імі і ажыццяўляўся пастаянны кантроль. А таксама дзе з імі праводзіліся рэабілітацыйныя мерапрыемствы і дзе яны адчувалі сябе членамі адной сям'і. Менавіта дзеля такога кантролю і дапамогі быў задуманы праект. У сувязі з закрыццём "Дома Пінокіа" быў закрыты разліковы рахунак, на які налічваўся заробак выхавальнікам, якія працавалі з маладымі людзьмі. Сёння за дзецьмі наглядае валанцёр, аднак гэты чалавек не нясе ніякай адказнасці ні за рэабілітацыю, ні за бяспеку маладых людзей. Удзельніца праекта Каця Франкевіч узгадвае, што перад тым, як загарэўся яе дом у ноч на 27 лістапада, яна паведаміла жанчыне-валанцёру пра няспраўнасць ацяпляльнага катла, але не атрымала дапамогі. Што ўжо тут казаць пра выхаваўчую працу...

Не толькі маладыя людзі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця аказваюцца няздольнымі да "працяглай працоўнай дзейнасці" . Гэта самая "болевая кропка" ўсіх выпускнікоў сіроцкіх устаноў. Пару гадоў таму я зазірнула ў працоўную кніжку аднаго 23-гадовага выпускніка Мінскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот № 5. Гэтую школу-інтэрнат заканчваюць дзеці, інтэлект якіх "норма". На працягу 12 апошніх месяцаў мой знаёмы змяніў 6 месцаў працы! Ягоны старэйшы брат, выпускнік іншай сталічнай сіроцкай установы, палічыў за лепшае сваю працоўную кніжку "згубіць". Ён таксама нідзе не працуе, хоць ніколі не меў ніякай групы інваліднасці.

Дарэчы, пры захаванні груп інваліднасці і адсутнасці апекуноў выпускнікі Бягомльскай дапаможнай школы інтэрната хутчэй за ўсё не проста "атрымлівалі б пенсіі і не спадзяваліся на дапамогу італьянцаў" , а аказаліся б у тым або іншым доме-інтэрнаце для інвалідаў. Сёння ў адным з "італьянскіх" дамоў у Бягомлі жыве малады чалавек, які 7 гадоў пражыў у такой установе. Я размаўляла з ім і магу запэўніць, што ён ні за што не пагодзіцца вярнуцца туды па сваім жаданні.

У размове з журналістам "Звязды" Гая Карлеці падкрэслівала, што галоўная мэта праекта — стварэнне альтэрнатывы інтэрнатным установам. У гэтым зацікаўлена і наша дзяржава, і грамадства. Бо навучыць і даць магчымасць інвалідам і людзям з абмежаваннямі ўтрымліваць сябе самім — значыць палегчыць бюджэтную нагрузку і пераадолець дэгуманізацыю астатніх грамадзян.

Тое, што сёння некаторыя ўдзельнікі Праекта не працуюць, злоўжываюць спіртнымі напоямі і парушаюць закон, сведчыць, што яны яшчэ недастаткова адаптаваныя, што нельга было прыпыняць праект, што работу, і самую сур'ёзную, з такімі маладымі людзьмі трэба працягваць. Па вялікім рахунку, адміністрацыя раёна, калі б паставілася да сітуацыі з падапечнымі "Дома Пінокіа" з поўнай адказнасцю, павінна была б не толькі прыкласці ўсе намаганні, каб тэрмінова аднавіць праект, уключаючы яго фінансаванне, але і спагнаць з вінаватых у яго прыпыненні. Бо ў выніку закрыцця "Дома Пінокіа" пацярпелі выпускнікі школы-інтэрната для дзяцей-сірот — адна з самых сацыяльна неабароненых катэгорый насельніцтва нашай краіны!

Перадача

Цяпер пра самае для мяне цьмянае — перадачу "Дома Пінокіа" ў структуру органаў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. З ліста Докшыцкага выканкама відаць, што гэтая перадача немагчымая. Тое самае спецыялісты казалі журналісту і пры сустрэчах падчас падрыхтоўкі матэрыялу. Бо, па-першае, Палажэннем не прадугледжана кругласутачнае знаходжанне. Аднак маладым людзям з ліку сірот у такім выпадку няма куды падзецца ноччу: у іх альбо пакуль няма жылля, альбо яны па розных прычынах не могуць ім скарыстацца. Таму і патрэбны быў асобны вялікі дом і пастаяннае знаходжанне ў ім разам з маладымі людзьмі выхавацеляў. Па-другое, цэнтр сацабслугоўвання не можа даглядаць і клапаціцца пра людзей, у якіх няма медыцынскіх пасведчанняў пра абмежаваныя магчымасці. Нарэшце, "сярэдні ўзрост насельнікаў складае 24 гады і да катэгорыі асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, яны ўжо не адносяцца" (між іншым, шасцёра ўдзельнікаў праекта яшчэ маюць статус сірот, а на момант закрыцця "Дома Пінокіа" яго мелі сем чалавек з васьмі).

Калі сацслужбы раёна не могуць узяць пад свой клопат выпускнікоў Бягомльскай школы-інтэрната, навошта яны складалі каштарыс рамонту і рэканструкцыі "Дома Пінокіа" для італьянцаў? Увогуле, навошта тады РАА і выканкам казалі італьянскаму боку пра неабходнасць перадачы праекта ў структуру органаў сацыяльнага абслугоўвання?

Гэта прыклад супярэчлівага тлумачэння прычын закрыцця праекта з боку спецыялістаў. Што тычыцца "асноўнай прычыны" — дасягненне выхаванцамі 18 гадоў, то і тут не ўсё зразумела. Па-першае, у 2008 годзе большасць выхаванцаў "Дома Пінокіа" дасягнулі не 18, а 20 гадоў, некаторыя нават 24. Па-другое, 18 гадоў і больш было ўдзельнікам праекта на момант яго адкрыцця! Нарэшце, Палажэнне аб структурным падраздзяленні "Пінокіа — дом мастацтва і рамёстваў для падлеткаў з псіхафізічнымі адхіленнямі" дзяржаўнай установы адукацыі "Бягомльская дапаможная школа-інтэрнат для дзяцей-сірот" 2005 года прадугледжвала пражыванне ў "Доме Пінокіа" выхаванцаў ва ўзросце ад 16 да 23 гадоў. У выключных выпадках час прабывання ў "Доме Пінокіа" мог быць прадоўжаны (п.4.3). Існаванне такога структурнага падраздзялення (пазней — аддзялення) было прапісана і ў Статуце школы-інтэрната. Ды і не былі гэта ўвесь час адны і тыя ж маладыя людзі: адны, адчуўшы, што могуць жыць самі, сыходзілі, іншыя прыходзілі. Наташа Румо прыйшла ў праект ужо пасля закрыцця "Дома Пінокіа", у 2008 годзе ёй было 17 гадоў.

Астатнія прычыны: неабходнасць рамонту, недахопы ў харчаванні і фінансаванні могуць быць нагодай для правядзення шэрагу мерапрыемстваў па іх ліквідацыі, але наўрад ці могуць служыць падставай для закрыцця структурнага падраздзялення, у якім не проста за сталамі сядзяць чыноўнікі, а ЖЫВУЦЬ маладыя людзі, у якіх НЯМА іншага жылля.

З ліста выканкама відаць, што рашэнне пра закрыццё "Дома Пінокіа" было прынятае 10 красавіка 2008 года (закрыўся "Дом Пінокіа" ў чэрвені), а праект рашэння райвыканкама аб стварэнні камісіі па перадачы "Дома Пінокіа" ДУСА "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Докшыцкага раёна" быў распрацаваны толькі ў канцы 2008 года! Атрымліваецца, спачатку закрылі і выселілі, а потым сталі думаць, як перадаць?

У чатырох маладых людзей я спытала, ці праводзілася з імі тлумачальная гутарка перад закрыццём "Дома Пінокіа", ці казаў ім хто-небудзь з інтэрната або выканкама, куды ім высяляцца, дзе жыць? Можа, прапаноўвалі вярнуцца да сваякоў або давалі месца ў інтэрнаце? Ніводны не згадаў такой размовы і такіх прапаноў. Затое ўсе з крыўдай узгадвалі, як дзве жанчыны прыйшлі апісваць усю маёмасць "Дома Пінокіа", і разам з дыванамі і канапамі апісалі горны веласіпед, падораны аднаму з хлопцаў італьянскай сям'ёй, і відэамагнітафон, таксама асабісты... Усе апісаныя рэчы забраў інтэрнат, маладым людзям пакінулі толькі вопратку.

Некаторы час юнакі і дзяўчаты жылі ў цеснаце, у маленькім доме, які італьянцы купілі раней для Каці Франкевіч, адной з удзельніц праекта. Пазней асацыяцыя "Кавала б'янка" сабрала грошы для набыцця яшчэ двух дамоў. Тым часам "Дом Пінокіа" (набыты за дабрачынныя грошы для выпускнікоў школы-інтэрната) стаяў або закрыты, або ў ім жылі... будаўнікі. Цікавая дэталь: адзін з удзельнікаў праекта, Мікалай Пятроў, зарэгістраваны ў былым "Доме Пінокіа" дагэтуль.

Дарэчы, сёння маладыя людзі зноў вымушаныя цясніцца, бо дом Каці Франкевіч згарэў: у мясцовых уладаў ёсць магчымасць выказаць пра іх свой клопат, не чакаючы, пакуль гэта зробяць грамадзяне іншай краіны.

top




Sito del progetto Humus
Intervento di Cooperazione Internazionale a favore delle Vittime di CHERNOBYL





www.vita.it - non profit online

PROGETTO
CASA FAMIGLIA

foto di Pinocchio - spettacolo teatrale


Il progetto "CASA FAMIGLIA" per i bambini di Begoml
C/C BANCARIO 23437/11 - ABI 3002 - CAB 05029


Accoglienza dei bambini di Begoml 26 maggio - 27 giugno 2003

Un'Azione Umanitaria - Analisi e Statistiche

La storia dell'Internato di Begoml - Minsk - zona Chernobyl -Bielorussia

Dall'Orfanotrofio al "Manicomio"

Difficoltà di INTEGRAZIONE lavorativa e sociale"

PROGETTO "PINOCCHIO - Casa delle arti e dei mestieri per adolescenti con disabilit psichica"

PROGETTO: "Laboratorio permanente delle diversità sul territorio"


Bandiera della Pace

Logo Anno Europeo dei Disabili 2003
Youth Action for Peace
Logo Rivista Libera
Logo Rivista Mondialità
Comunità Exodus
Logo Gruppo Fonderia