info@ilcavallobianco.it
INIZIATIVE DI CITTADINANZA ATTIVA: "TUTTI IN CAMPO PER UNA CITTA' MULTICULTURALE 2005" l'idea di un "laboratorio permanente delle diversità sul territorio" è alla base dell'iniziativa che si svolgerà a Roma dal 26 maggio al 1 luglio 2005 si svolgerà a Roma la Quattordicesima Edizione della manifestazione “TUTTI IN CAMPO PER UNA CITTÀ MULTICULTURALE – XIV EDIZIONE”, festa di sport, cultura e integrazione sociale. ... -> ... INIZIATIVE DI CITTADINANZA ATTIVA: - UNA CASA FAMIGLIA PER I BAMBINI DI BEGOMEL - vuoi partecipare al progetto per realizzare una casa famiglia per i Bambini di Begomel, a Minsk, Bielorussia, puoi contattarci a info@ilcavallobianco.it, ed inviare il tuo contributo al conto dell'Associazione Il Cavallo Bianco, C/C BANCARIO 23437/11 ABI 3002 CAB 05029 CIN Q. APPUNTAMENTI: Giovedì 23 giugno 2005, ore 21,00 - Happening Teatrale "PINOCCHIO NEL PAESE DELLE MERAVIGLIE" Oratorio Parrocchia S. Stanislao - Via Rolando Vignali, 15 Roma (Cinecittà Est) .... -> ...

ARGOMENTI

[ Home Page ]


..: TUTTI IN CAMPO :..

Cittadinanza Attiva

L'Associazione

Impegno Civile e Impegno Sociale

Progetti

Handicap e Sessualità

IntegrAzione

Cultura

Scripta Manent - Pensieri e Parole

Teatro e dintorni

Sport ed espressività

I Bambini di Begoml

La rete

Rassegna Stampa

Testimonials







LOGIN
REDATTORI









Cooperativa TANDEM

immagine Rivista Animazione Sociale

Logo Caritas

locandina del film - il ronzio delle mosche - di Dario D'Ambrosi


Logo Disabili .com - oltre le barriere
I Bambini di Begoml

Беларусь—Італія—дзеці
Частка ІV: размова з выканаўчай уладай

Una nuova puntata del Dossier sul nostro progetto in Bielorussia

L'Amministrazione provinciale di Docksciezij contesta alcuni dati riportati negli articoli prcedenti e il giornale ha ripreso ed approfondito talune questioni


18 Gennaio 2011 - Parte Prima
http://www.zviazda.by/ru/issue/article.php?id=72654
http://www.zviazda.by/a2ttachments/72641/18stu-12.indd.pdf
http://www.zviazda.by/a2ttachments/72641/18stu-13.indd.pdf
http://www.zviazda.by/a2ttachments/72641/18stu-14.indd.pdf

Беларусь—Італія—дзеці
Частка ІV: размова з выканаўчай уладай


Ліст
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўнаму рэдактару газеты "Звязда"



У газеце "Звязда" №№ 234, 235 ад 29.11.2010 і 01.12.2010 г. быў апублікаваны матэрыял В. Мядзведзевай "Беларусь—Італія—Дзеці", у якім ішла размова пра лёс былых выхаванцаў-сірот Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната. На жаль, матэрыял утрымлівае шмат скажэнняў, неправераных фактаў, і ў выніку яго можна назваць фальсіфікацыяй. Аўтар па незразумелых для нас прычынах не ўзяла пад увагу ні прад'яўленыя ёй дакументы, ні тлумачэнні спецыялістаў і кіраўнікоў райвыканкама, аддзела адукацыі, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Па сутнасці справы тлумачым. Згодна з даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 лютага 2004 года № 10209-4 П362 маладыя людзі, якія атрымалі статус дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па заканчэнні інтэрнатных устаноў павінны быць адаптаваныя ў грамадстве: ім трэба аказаць садзейнічанне ў забеспячэнні жыллём і працаўладкаванні, неабходную сацыяльна-псіхалагічную дапамогу. Кіраўніцтвам Докшыцкага раёна гэтаму пытанню надаецца вялікая ўвага. Пацвярджэнне таму — лёс Малкавай Вольгі Уладзіміраўны 1988 года нараджэння, ураджэнкі ст. Параф'янава, Докшыцкага раёна. У 2010 годзе Вольга скончыла Віцебскі індустрыяльна-педагагічны каледж. Сёння працуе поварам у г.п. Бягомль. Атрымала ў ЖБК сацыяльнае жыллё. Каляга Ганна Мікалаеўна 1990 г.н., ураджэнка г. Докшыцы, у ліпені 2010 года скончыла Глыбоцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй. Працавала прадавачкай у Докшыцкім раённым спажывецкім таварыстве, атрымала ведамаснае жыллё. Сёння знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці. Шульгат Таццяна Мікалаеўна, выпускніца УА "Бягомльская дапаможная школа-інтэрнат для дзяцей-сірот" 2003 года, працуе лабарантам у ДП "АграБераснёўка", забяспечана жыллём, замужам, выхоўвае сына.
У 2004 годзе паміж Докшыцкім раённым выканаўчым камітэтам, Бягомльскай дапаможнай школай-інтэрнатам і асацыяцыяй "Белы конь" (Італія) быў заключаны пратакол пагаднення пра стварэнне структурнага падраздзялення Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната — "Дом творчасці "Пінокіа" для падлеткаў з псіхічнымі адхіленнямі". У пратаколе Бягомльская дапаможная школа-інтэрнат ўзяла на сябе абавязацельствы садзейнічаць навучанню і ўдасканаленню персаналу, арганізоўваць творчую, спартыўную, мастацкую і перадпрацоўную дзейнасць на тэрыторыі свайго інтэрната. Каардынатарам дадзенага праекта была прызначаная намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Бягомльскай дапаможнай школы Л.Р. Валенцік.
У Бягомльскай дапаможнай школе-інтэрнаце для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця знаходзяцца вучні са шматлікіх раёнаў вобласці. У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь гарантыі працаўладкавання і забеспячэння жыллём пасля заканчэння школы-інтэрната прапануюцца выпускнікам па месцы іх прапіскі, з захаваннем статуса асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
Аднак італьянскі бок праігнараваў існуючае заканадаўства і пад выглядам добрых намераў не даў магчымасць выпускнікам іншых раёнаў вярнуцца дамоў, а прапісаў іх у Бягомлі ў купленых імі дамах. Тым самым выпускнікі былі аўтаматычна пазбаўленыя дзяржаўных сацыяльных праў на жыллё і працаўладкаванне! Акрамя таго, траім маладым людзям, якія знаходзіліся раней у Багушэўскім доме-інтэрнаце для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, былі знятыя групы інваліднасці, якія ў іх былі, яны былі адноўленыя ў дзеяздольнасці. На сённяшні дзень толькі адзін з маладых людзей працуе, двое іншых на адным месцы работы надоўга не затрымліваюцца, бо ў сілу свайго псіхафізічнага развіцця не здольныя да працяглай працоўнай дзейнасці і маюць патрэбу ў пастаянным кантролі. А пры захаванні ў іх груп інваліднасці па заканадаўстве Рэспублікі Беларусь яны атрымлівалі б пенсіі і не спадзяваліся на дапамогу італьянцаў, пры недастатковай пенсіі дзяржава аказвала б ім адпаведную падтрымку.
Па выніках праверак Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь адміністрацыі школы былі дадзены рэкамендацыі пра вывядзенне са структуры школы-інтэрната Дома "Пінокіа" і перадачы яго ў распараджэнне органаў сацыяльнай абароны або грамадскіх аб'яднанняў. У канцы 2008 года быў распрацаваны праект рашэння райвыканкама аб стварэнні камісіі па перадачы Дома "Пінокіа" ДУСА "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Докшыцкага раёна", аднак перадача не адбылася з-за наступнай прычыны. Дзейным Палажэннем аб тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якое зацверджана Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 17.09.2007 года № 114, не прадугледжана адкрыццё аддзялення кругласутачнага знаходжання для асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў . Таму цэнтр сацабслугоўвання ўнёс прапанову: замест Дома "Пінокіа" стварыць аддзяленне дзённага знаходжання маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Аднак, як мы пісалі раней, насельнікі Дома "Пінокіа" не мелі медыцынскіх дакументаў пра наяўнасць у іх ступені інваліднасці (абмежаваных магчымасцяў) і, акрамя таго, яны былі прызнаныя дзеяздольнымі. Гэта і ёсць наш адказ аўтару матэрыялу пра тое, чаму гэтая катэгорыя можа знаходзіцца пад нашым наглядам і клопатам толькі ў дзённы час, а не ў начны. Тым больш што сярэдні ўзрост насельнікаў складае 24 гады і да катэгорыі асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, яны ўжо не адносяцца.
Пра гэта было паведамлена італьянскаму боку, які на чале з Гаяй Карлеці двойчы на тэрыторыі раёна, сумесна з намеснікам старшыні па сацыяльных пытаннях райвыканкама, РАА, ТЦСАН, абмяркоўваў пытанне структурнай рэарганізацыі. Падчас сустрэчы разам з асноўнай прычынай (дасягненне паўналецця былых дзяцей-інвалідаў), называліся іншыя: пра неабходнасць капітальнага рамонту дома пражывання, пра няякаснае харчаванне выхаванцаў Дома "Пінокіа", пра недастатковае фінансаванне і г.д. У 2007 годзе камісіяй аддзела адукацыі Докшыцкага райвыканкама былі ўсталяваныя факты адсутнасці збалансаванага харчавання. Колькасць выпускнікоў, якія харчаваліся, не адпавядала колькасці меню-раскладкі. У дзень на аднаго чалавека павінна было выдаткоўвацца ў сярэднім ад 7200 да 7500 руб., хаця наяве кошт харчавання быў ніжэйшым за гэтыя сумы. Згодна з даведкай абласнога упраўлення адукацыі ад 2005 года, мелі месца выпадкі закупкі неапраўдана дарагіх, не прызначаных для дзяцей, прадуктаў. Таму, зыходзячы з вышэйсказанага, аўтар артыкула не мела ніякіх падстаў для сцвярджэння пра тое, што Дом "Пінокіа" быў закрыты рашэннем РВК ад 10 красавіка 2008 г. №616 імгненна і без канкрэтных тлумачэнняў прычын .
У артыкуле гаворыцца, што ў перыяд з 2004 па 2008 гг. італьянскім бокам у парадку замежнай бязвыплатнай дапамогі Бягомльскай школе-інтэрнат было перададзена 150 тыс. еўра. Аднак, згодна са справаздачай Бягомльскай школы-інтэрната па фінансавых паступленнях грашовых сродкаў, якія прайшлі праз Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці, з 2004 па 2008 гады было перададзена 59 тыс. еўра. Хацелася б пачуць ад аўтара артыкула В. Мядзведзевай, хто даў ёй такую неправераную інфармацыю і дзе астатняя сума ў 91 тыс. еўра?
Журналіст піша пра тое, што дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва М. Курдэка запрасіла 95 мільёнаў рублёў на рамонт будынка і добраўпарадкаванне тэрыторыі. Аднак ініцыятыва гэтага фінансавання зыходзіла менавіта ад італьянскага боку . Спачатку яны выказалі сваю згоду на паэтапнае фінансаванне праекта, пазней дыялог спынілі. У рэшце рэшт, італьянцы адмовіліся ад праекта. У якасці аргументаў для спынення супрацоўніцтва яны прывялі крызіс, які наступіў. І, тым не менш, Цэнтр быў гатовы прыняць актыўны ўдзел у рамонце будынка (электраправодка знаходзілася ў няспраўным стане, абагравальны кацёл быў няспраўны, будынак неабходна было ўцяпліць, у ім было холадна, засяліць ў такі будынак людзей ніхто не меў права). 95 млн рублёў, згодна з каштарысам архітэктурна-планіровачнага бюро, павінны былі быць выдаткаваныя на рамонт і ўцяпленне будынка, добраўпарадкаванне тэрыторыі, рамонт лазні, гаспадарчых пабудоў, будаўніцтва сховішча для агародніны. Пры гэтым каштарыс насіў праектны характар. Італьянскі бок мог унесці свае карэктывы ў прапанаваны яму варыянт. Тут да месца пытанне, якой якасці можна было зрабіць рамонт на 15 тыс. еўра, якія далі італьянцы ў 2004 годзе, каб дом праз чатыры гады аказаўся ў такім аварыйным стане? Куды пайшлі гэтыя грошы? В. Мядзведзева выпадкова не задала пытанне свайму таямнічаму суразмоўцу, які забяспечыў яе гэтай "дакладнай" інфармацыяй? І чаму ў размове са многімі службовымі асобамі журналісту гаварылася адно, а на старонках газеты з'явілася "простая мова" зусім незразумелага паходжання. Нам бы вельмі хацелася пачуць адказы на нашы пытанні.
Ваша газета заўсёды вызначалася аб'ектыўнасцю і дакладнасцю публікаваных матэрыялаў. Спадзяёмся, што Вы разберацеся ў гэтай сітуацыі. Настойваем на публікацыі нашага матэрыялу, бо матэрыялы, якія былі апублікаваныя ў Вашай газеце №№ 234,235 ад 29.11.2010 г. і 01.12.2010 г. дыскрэдытуюць уладу, ідуць у разрэз з рашэннямі ІІІ і ІV Усебеларускіх народных сходаў.
У іншым выпадку мы пакідаем за сабой права звярнуцца ў пракуратуру.


Намеснік старшыні Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта М.М. Маркавец.

top




Sito del progetto Humus
Intervento di Cooperazione Internazionale a favore delle Vittime di CHERNOBYL





www.vita.it - non profit online

PROGETTO
CASA FAMIGLIA

foto di Pinocchio - spettacolo teatrale


Il progetto "CASA FAMIGLIA" per i bambini di Begoml
C/C BANCARIO 23437/11 - ABI 3002 - CAB 05029


Accoglienza dei bambini di Begoml 26 maggio - 27 giugno 2003

Un'Azione Umanitaria - Analisi e Statistiche

La storia dell'Internato di Begoml - Minsk - zona Chernobyl -Bielorussia

Dall'Orfanotrofio al "Manicomio"

Difficoltà di INTEGRAZIONE lavorativa e sociale"

PROGETTO "PINOCCHIO - Casa delle arti e dei mestieri per adolescenti con disabilit psichica"

PROGETTO: "Laboratorio permanente delle diversità sul territorio"


Bandiera della Pace

Logo Anno Europeo dei Disabili 2003
Youth Action for Peace
Logo Rivista Libera
Logo Rivista Mondialità
Comunità Exodus
Logo Gruppo Fonderia