info@ilcavallobianco.it
INIZIATIVE DI CITTADINANZA ATTIVA: "TUTTI IN CAMPO PER UNA CITTA' MULTICULTURALE 2005" l'idea di un "laboratorio permanente delle diversità sul territorio" è alla base dell'iniziativa che si svolgerà a Roma dal 26 maggio al 1 luglio 2005 si svolgerà a Roma la Quattordicesima Edizione della manifestazione “TUTTI IN CAMPO PER UNA CITTÀ MULTICULTURALE – XIV EDIZIONE”, festa di sport, cultura e integrazione sociale. ... -> ... INIZIATIVE DI CITTADINANZA ATTIVA: - UNA CASA FAMIGLIA PER I BAMBINI DI BEGOMEL - vuoi partecipare al progetto per realizzare una casa famiglia per i Bambini di Begomel, a Minsk, Bielorussia, puoi contattarci a info@ilcavallobianco.it, ed inviare il tuo contributo al conto dell'Associazione Il Cavallo Bianco, C/C BANCARIO 23437/11 ABI 3002 CAB 05029 CIN Q. APPUNTAMENTI: Giovedì 23 giugno 2005, ore 21,00 - Happening Teatrale "PINOCCHIO NEL PAESE DELLE MERAVIGLIE" Oratorio Parrocchia S. Stanislao - Via Rolando Vignali, 15 Roma (Cinecittà Est) .... -> ...

ARGOMENTI

[ Home Page ]


..: TUTTI IN CAMPO :..

Cittadinanza Attiva

L'Associazione

Impegno Civile e Impegno Sociale

Progetti

Handicap e Sessualità

IntegrAzione

Cultura

Scripta Manent - Pensieri e Parole

Teatro e dintorni

Sport ed espressività

I Bambini di Begoml

La rete

Rassegna Stampa

Testimonials







LOGIN
REDATTORI









Cooperativa TANDEM

immagine Rivista Animazione Sociale

Logo Caritas

locandina del film - il ronzio delle mosche - di Dario D'Ambrosi


Logo Disabili .com - oltre le barriere
I Bambini di Begoml

DIMA E KATIA OGGI SPOSI (2)

- CONTINUA DA -
Il matrimonio dell'anno sulla prima pagina del più importante quotidiano in lingua bielorussa

L'ideale terza parte dei precedenti articoli sul progetto "Pinocchio" già pubblicati

______________________________________________________________________________

"Матрошка"
Немагчыма было не спытаць старшыню добраахвотніцкай асацыяцыі "Кавала б'янка" Гаю Карлеці пра будучае праекта "Пінокіа".

— Праект быў разлічаны на 5 гадоў, — адказала Гая. — Нядаўна гэты тэрмін скончыўся. Але мы працягваем дапамагаць вось гэтым маладым людзям, якія пасля школы-інтэрната засталіся жыць у Бягомлі. Дапамагаем таксама тым, хто быў у праекце, але цяпер жыве ў іншых мясцінах Беларусі. Да таго ж, у Рыме сёння жыве і працуе група маладых людзей, былых выхаванцаў Бягомльскай школы-інтэрната, работу якіх мы таксама каардынуем.

Што датычыцца ўлівання новых падлеткаў і маладых людзей у праект, то для гэтага неабходна стварыць і падпісаць новы дакумент. Што, у сваю чаргу, немагчыма без разумення адміністрацыяй Докшыцкага раёна ідэі, якая была закладзена ў "Пінокіа". У Гаі няма ўпэўненасці, што такое разуменне ёсць.

"Чамусьці ўсе апошнія перамовы пачыналіся з фінансавага пытання і зводзіліся выключна да яго ж, — спрабавала патлумачыць Гая. — Аднак перш чым складаць каштарыс, трэба прааналізаваць вынікі таго, што ўжо ўдалося зрабіць. Адзначыць як станоўчыя, так і адмоўныя моманты. Мы гатовыя выслухаць крытыку ў свой адрас. Трэба абмеркаваць памылкі, якія былі зробленыя. А таксама абмеркаваць саму методыку, якую мы прапаноўваем. Падрабязна абгаварыць усе нюансы. Знайсці згоду ў галоўным. А потым ужо казаць пра тое, колькі грошай трэба для працягу праекта".

Гая расказала пра сацыяльны кааператыў "Матрошка", у якім працуе Маша Качан і іншыя былыя выхаванцы Бягомльскай школы-інтэрната ў Рыме. Дзейнасць кааператыва заключаецца ў наступным.

Спачатку ўдзельнікі кааператыва з дапамогай кіраўніцтва складаюць шэраг праектаў, якія на конкурснай аснове падаюць у мясцовыя органы ўлады для сцвярджэння і атрымання фінансавання. Частка гэтых праектаў датычыцца работы ў школах. Маладыя людзі з "Матрошкі" аб'ядноўваюць вакол сябе падлеткаў, якія маюць тыя альбо іншыя асаблівасці. Гэта могуць быць як асаблівасці ментальнага і культурнага планаў, напрыклад, у дзяцей эмігрантаў, так і фізічныя або псіхічныя адрозненні. Размова ідзе пра звычайныя агульнаадукацыйныя школы, у якіх разам вучацца здаровыя дзеці і інваліды, італьянцы і іншаземцы.

Мэта такога аб'яднання і ўсёй работы, якую праводзіць "Матрошка", — дасягненне роўнасці паміж рознымі. "Дзіця з пэўнымі асаблівасцямі можа не ўмець рашаць матэматычныя задачы, нават не ўмець лічыць грошы, — кажа Гая, — але яно ад гэтага не горш за астатніх і мае не менш правоў на шчасце, на выказванне сваіх пачуццяў, эмоцый, думак".

Маша Качан паказала дыск з адным з апошніх фільмаў, які "Матрошка" зняла разам з 10-гадовымі італьянскімі школьнікамі. Фільм прысвечаны небяспецы камп'ютарнай залежнасці. Вынікам іншага праекта стала кніга — гэта першая літаратурная спроба дзяцей. Яшчэ адзін альбом змяшчае дзіцячыя малюнкі...

Акрамя таго, сацыяльны кааператыў "Матрошка" здымае сюжэты для аднаго з тэлевізійных каналаў, і ёсць сайт (http://www.sportivamenteabili.it), на якім можна паглядзець запісы гэтых перадач.

Менавіта "Матрошка" — адзін са стваральнікаў дакументальнага поўнаметражнага фільма "Фасфарылаза" пра маладых людзей з Бягомля, удзельнікаў праекта "Пінокіа".

— А як у "Матрошцы" з працоўнай дысцыплінай? — пытаюся ў Гаі.

— У нас зусім не шмат правілаў, якія нельга не выконваць. Першае: ты не абавязаны ўсё рабіць найлепшым чынам, але рабі настолькі добра, наколькі можаш. Другое: рабі тое, што ўмееш лепш за ўсё, у астатнім дапамагай іншым. І трэцяе: паважай людзей, з якімі працуеш.

Гая расказала, што нядаўна ў кааператыў прыйшоў хлопец, які прыходзіў на працу не ў 9 гадзін раніцы, як трэба, а ў 11. Калі яго спыталі, чаму так атрымліваецца, ён сказаў, што яму хочацца спаць. Тады кіраўніцтва кааператыва даручыла яму вельмі адказную частку праекта, цяпер у яго адсутнасць спынялася ўся работа. Калі хлопец зразумеў, што яго дзейнасць вельмі важная, ён стаў прыходзіць раней за астатніх.

Нешта падобнае на "Матрошку" задумвалася і ў Бягомлі, калі адкрываўся "Дом Пінокіа". Шкада, што мясцовыя ўлады не дастаткова зацікавіліся вопытам асацыяцыі "Кавала б'янка".

У Докшыцах ёсць цэнтр дзённага знаходжання інвалідаў, куды прыходзяць самыя розныя людзі і разам бавяць час, глядзяць тэлевізар, займаюцца рукадзеллем, гатуюць ежу, гуляюць у шахматы... Гэтакі ж цэнтр, але толькі для выпускнікоў школы-інтэрната ў Бягомлі, маюць на ўвазе сацыяльныя службы раёна і зараз. Яны мяркуюць, што італьянцы гатовы яго фінансаваць. Але італьянцы гатовыя шукаць грошы на тое, каб перадаваць свой унікальны напрацаваны вопыт па развіцці дзяцей і маладых людзей з асаблівасцямі, па навучанні такіх юнакоў і дзяўчат жыць паўнацэнным, цікавым і шчаслівым жыццём у грамадстве, а не ў ізаляцыі. І пры гэтым жыць так, што і грамадства, і самі маладыя людзі пра гэтыя асаблівасці забываюць, сапраўды становяцца роўнымі з астатнімі. Творчымі, ініцыятыўнымі, здольнымі не проста сябе ўтрымліваць, але ствараць нешта новае.

Вяселле Каці і Дзімы стала вынікам беларускай часткі праекта "Пінокіа". І італьянскаму боку шкада, што адміністрацыя раёна не ўзяла ў гэтым вяселлі ўдзелу. Не адбылося і сустрэчы прадстаўнікоў "Кавала б'янка" з адміністрацыяй раёна для абмеркавання вынікаў сумеснай 5-гадовай працы і перспектыў.

Пачатак
...Аднак час за размовай прайшоў хутка. Усіх мужчын выгналі з пакоя, і Гая стала дапамагаць нявесце апранаць вясельную сукенку. Потым фотакарэспандэнт "Звязды" зрабіла нявесце макіяж, бо аказалася, што больш няма каму. Каця паглядзела на сябе ў люстэрка і раптам расплакалася.

— Што, не падабаецца? — спужалася Марына Бегункова.

— Я ніколі не была такой прыгожай, — скрозь слёзы прамовіла Каця...

Кажуць, падобнага вяселля ў Бягомлі яшчэ не было.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА. Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.

г. п. Бягомль.

top




Sito del progetto Humus
Intervento di Cooperazione Internazionale a favore delle Vittime di CHERNOBYL





www.vita.it - non profit online

PROGETTO
CASA FAMIGLIA

foto di Pinocchio - spettacolo teatrale


Il progetto "CASA FAMIGLIA" per i bambini di Begoml
C/C BANCARIO 23437/11 - ABI 3002 - CAB 05029


Accoglienza dei bambini di Begoml 26 maggio - 27 giugno 2003

Un'Azione Umanitaria - Analisi e Statistiche

La storia dell'Internato di Begoml - Minsk - zona Chernobyl -Bielorussia

Dall'Orfanotrofio al "Manicomio"

Difficoltà di INTEGRAZIONE lavorativa e sociale"

PROGETTO "PINOCCHIO - Casa delle arti e dei mestieri per adolescenti con disabilit psichica"

PROGETTO: "Laboratorio permanente delle diversità sul territorio"


Bandiera della Pace

Logo Anno Europeo dei Disabili 2003
Youth Action for Peace
Logo Rivista Libera
Logo Rivista Mondialità
Comunità Exodus
Logo Gruppo Fonderia