info@ilcavallobianco.it
INIZIATIVE DI CITTADINANZA ATTIVA: "TUTTI IN CAMPO PER UNA CITTA' MULTICULTURALE 2005" l'idea di un "laboratorio permanente delle diversità sul territorio" è alla base dell'iniziativa che si svolgerà a Roma dal 26 maggio al 1 luglio 2005 si svolgerà a Roma la Quattordicesima Edizione della manifestazione “TUTTI IN CAMPO PER UNA CITTÀ MULTICULTURALE – XIV EDIZIONE”, festa di sport, cultura e integrazione sociale. ... -> ... INIZIATIVE DI CITTADINANZA ATTIVA: - UNA CASA FAMIGLIA PER I BAMBINI DI BEGOMEL - vuoi partecipare al progetto per realizzare una casa famiglia per i Bambini di Begomel, a Minsk, Bielorussia, puoi contattarci a info@ilcavallobianco.it, ed inviare il tuo contributo al conto dell'Associazione Il Cavallo Bianco, C/C BANCARIO 23437/11 ABI 3002 CAB 05029 CIN Q. APPUNTAMENTI: Giovedì 23 giugno 2005, ore 21,00 - Happening Teatrale "PINOCCHIO NEL PAESE DELLE MERAVIGLIE" Oratorio Parrocchia S. Stanislao - Via Rolando Vignali, 15 Roma (Cinecittà Est) .... -> ...

ARGOMENTI

[ Home Page ]


..: TUTTI IN CAMPO :..

Cittadinanza Attiva

L'Associazione

Impegno Civile e Impegno Sociale

Progetti

Handicap e Sessualità

IntegrAzione

Cultura

Scripta Manent - Pensieri e Parole

Teatro e dintorni

Sport ed espressività

I Bambini di Begoml

La rete

Rassegna Stampa

Testimonials







LOGIN
REDATTORI









Cooperativa TANDEM

immagine Rivista Animazione Sociale

Logo Caritas

locandina del film - il ronzio delle mosche - di Dario D'Ambrosi


Logo Disabili .com - oltre le barriere
I Bambini di Begoml

DIMA E KATIA OGGI SPOSI (1)

- CONTINUA -
Il matrimonio dell'anno sulla prima pagina del più importante quotidiano in lingua bielorussa

L'ideale terza parte dei precedenti articoli sul progetto "Pinocchio" già pubblicati

16 Dicembre 2010
http://www.zviazda.by/ru/main/
http://www.zviazda.by/a2ttachments/70943/16sne-1.indd.pdf
http://www.zviazda.by/ru/issue/article.php?id=70945
http://www.zviazda.by/a2ttachments/70943/16sne-5.indd.pdf

_____________________________________________________________________________

"Трымайся за мяне..."
Вяселле было незвычайным. Узяць хоць бы тое, што ні жаніх, ні нявеста да апошняга дня не ведалі пра яго. Яны меркавалі, што зарэгіструюць у пассавеце шлюб, купяць шампанскае і фрукты, запросяць некалькі самых блізкіх сяброў. Ім ўдалося адкласці 150 тысяч беларускіх рублёў — гэта ўсё, што яны маглі выдаткаваць у гэты дзень.


Але за два дні да рэгістрацыі прыехалі італьянцы, Гая і Джавані, якія на наступны дзень дасталі з чамаданаў дзве вясельныя сукенкі для нявесты — на выбар, і касцюм з "матыльком" для жаніха. А потым яшчэ высветлілася, што Гая і Джавані аплацілі кавярню на 36 чалавек, музыкаў і феерверк у гонар маладых.

10 снежня ў Бягомлі адбылося не проста вяселле — своеасаблівы вынік праекта "Пінокіа", які ажыццяўляўся тут на працягу 5 гадоў і пра які "Звязда" расказвала ў нумарах за 30 лістапада і 1 снежня ("Беларусь — Італія — Дзеці"). Бралі шлюб удзельнікі праекта Каця Сіскевіч і Дзіма Франкевіч. У сувязі з чым натуральным было і запрашэнне на вяселле журналістаў "Звязды".

Пуліторы
Нагадаем, што пяць гадоў таму ў Бягомлі стартаваў унікальны італьяна-беларускі праект, мэта якога — сацыялізацыя выпускнікоў Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей-сірот, галоўным чынам тых, якія накіроўваюцца ў дом інвалідаў. Але не толькі.

Напрыклад, Каця, на вяселле якой мы прыехалі, пасля школы-інтэрната і вучылішча была накіравана на працу, дзе яе пасялілі ў барак, што не ацяпляўся. Яна не вытрымала і праз некалькі месяцаў вярнулася ў Бягомль, чатыры гады жыла ў "Доме Пінокіа". Затым Каця жыла ў прыватным доме, які купілі італьянцы. Потым, ужо разам з будучым мужам, — у аднапакаёвай кватэры з агульнай кухняй, якую вылучыў пасялковы Савет.

Дзіма таксама скончыў вучылішча і паехаў у Талачынскі раён, дзе і зараз жыве шмат яго сваякоў. Але жыццё са сваякамі, якіх раней цалкам задавальняла, што хлопчык рос у інтэрнаце (дарэчы, якіх яго жыццё і цяпер не надта цікавіла), аказалася не простым. Праз год Дзіма вярнуўся ў Бягомль. Цяпер ён працуе ў лясной гаспадарцы. Апошнім часам Каця і Дзіма зноў жывуць у "італьянскім" доме, бо ў іх камунальным пакойчыку вельмі холадна.

Сустракаў нас гаспадар дома Саша Лукін. Ён стаяў на ганку і раскідваў соль, напэўна, каб не было слізка: бетонныя прыступкі, як і даволі крутая сцежка да брамкі, былі пакрытыя лёдам.

Гэты дом купілі італьянцы па-за рамкамі праекта "Пінокіа", яшчэ да яго пачатку, на прыватныя грошы. Між сабой яны называюць яго "Пуліторы", ад італьянскага слова рulіtоrі — паліроўка, шліфоўка. Напэўна таму, што тут, акрамя Сашы, перыядычна жывуць маладыя людзі, усё тыя ж выпускнікі школы-інтэрната, якія па тых або іншых прычынах не ўжыліся ў іншых месцах. Ёсць у гэтага дома і своеасаблівы апякун — Марыя ЖУР , якая дапамагае насельнікам Пуліторы вырашаць усе праблемы.

"Пуліторы" стаў свайго роду правобразам Дома мастацтваў і рамёстваў "Пінокіа". Які, нагадаю, італьянская добраахвотніцкая асацыяцыя "Кавала б'янка" з дапамогай спонсараў купіла і абсталявала ў Бягомлі. У "Пінокіа" адначасова жылі 8 маладых людзей, выпускнікоў школы-інтэрната. З імі пастаянна знаходзіліся выхавацелі, праводзіліся майстар-класы, заняткі па арт-тэрапіі, рэабілітацыйныя мерапрыемствы. Як вынік — тром удзельнікам праекта была знятая група інваліднасці. Праўда, наконт зняцця інваліднасці дырэктар Докшыцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Марыя КУРДЭКА выказвала журналісту "Звязды" сумненні, але наколькі сур'ёзныя падставы для такіх сумненняў, высветліць не ўдалося. Ва ўсякім разе эфект, які меў праект "Пінокіа" для сацыялізацыі выпускнікоў інтэрната, прызнаюць усе.

Калі праз 4 гады "Дом Пінокіа" нечакана закрылі докшыцкія ўлады, італьянцы, каб рассяліць удзельнікаў праекта, купілі тры двухпакаёвыя дамкі і аформілі іх на маладых людзей. Адзін з такіх дамкоў нядаўна згарэў. Дарэчы, Гая і Джавані прыехалі з дзвюма мэтамі: адзначыць вяселле Каці і Дзімы і даведацца, якую дапамогу можна аказаць пацярпелым ад пажару.

— А мясцовыя ўлады прапаноўвалі дапамогу пагарэльцам? — спытала я ў старшыні Бягомльскага пасялковага савета Валерыя МІХАЙЛОЎСКАГА.

— Днямі да іх прыходзілі прадстаўнікі сацыяльных службаў, цікавіліся, у чым тыя маюць патрэбу, — неакрэслена адказаў Валерый Пятровіч. — Напэўна, будзе прымацца нейкае рашэнне.

Пажар адбыўся два тыдні таму, у ноч на 27 лістапада. І размова ідзе пра выпускнікоў школы-інтэрната для дзяцей-сірот — гэта значыць, пра маладых людзей, якім, акрамя грамадства і дзяржавы, няма каму дапамагчы. Італьянцы, дарэчы, прывезлі 10 вялікіх торбаў з адзеннем і абуткам. Яны толькі за перагруз заплацілі 145 еўра...

Міжволі згадваюцца словы намесніка старшыні Докшыцкага выканкама Міхаіла МАРКАЎЦА, якія ён казаў яшчэ ўвосень падчас нашай сустрэчы. Ён казаў пра тое, што выпускнікі Бягомльскай школы-інтэрната — не толькі жыхары раёна, але і грамадзяне Беларусі, і што таму мясцовыя ўлады не могуць стаяць убаку, калі да іх прыязджаюць італьянцы. Гэта выказванне можна разумець па-рознаму. Хочацца верыць, што прадстаўнік адміністрацыі раёна меў на ўвазе не меншую гатоўнасць дапамагчы маладым людзям, калі ўзнікне ў тым патрэба.

top




Sito del progetto Humus
Intervento di Cooperazione Internazionale a favore delle Vittime di CHERNOBYL





www.vita.it - non profit online

PROGETTO
CASA FAMIGLIA

foto di Pinocchio - spettacolo teatrale


Il progetto "CASA FAMIGLIA" per i bambini di Begoml
C/C BANCARIO 23437/11 - ABI 3002 - CAB 05029


Accoglienza dei bambini di Begoml 26 maggio - 27 giugno 2003

Un'Azione Umanitaria - Analisi e Statistiche

La storia dell'Internato di Begoml - Minsk - zona Chernobyl -Bielorussia

Dall'Orfanotrofio al "Manicomio"

Difficoltà di INTEGRAZIONE lavorativa e sociale"

PROGETTO "PINOCCHIO - Casa delle arti e dei mestieri per adolescenti con disabilit psichica"

PROGETTO: "Laboratorio permanente delle diversità sul territorio"


Bandiera della Pace

Logo Anno Europeo dei Disabili 2003
Youth Action for Peace
Logo Rivista Libera
Logo Rivista Mondialità
Comunità Exodus
Logo Gruppo Fonderia