info@ilcavallobianco.it
INIZIATIVE DI CITTADINANZA ATTIVA: "TUTTI IN CAMPO PER UNA CITTA' MULTICULTURALE 2005" l'idea di un "laboratorio permanente delle diversit sul territorio" alla base dell'iniziativa che si svolger a Roma dal 26 maggio al 1 luglio 2005 si svolger a Roma la Quattordicesima Edizione della manifestazione TUTTI IN CAMPO PER UNA CITT MULTICULTURALE XIV EDIZIONE, festa di sport, cultura e integrazione sociale. ... -> ... INIZIATIVE DI CITTADINANZA ATTIVA: - UNA CASA FAMIGLIA PER I BAMBINI DI BEGOMEL - vuoi partecipare al progetto per realizzare una casa famiglia per i Bambini di Begomel, a Minsk, Bielorussia, puoi contattarci a info@ilcavallobianco.it, ed inviare il tuo contributo al conto dell'Associazione Il Cavallo Bianco, C/C BANCARIO 23437/11 ABI 3002 CAB 05029 CIN Q. APPUNTAMENTI: Gioved 23 giugno 2005, ore 21,00 - Happening Teatrale "PINOCCHIO NEL PAESE DELLE MERAVIGLIE" Oratorio Parrocchia S. Stanislao - Via Rolando Vignali, 15 Roma (Cinecitt Est) .... -> ...

ARGOMENTI

[ Home Page ]


..: TUTTI IN CAMPO :..

Cittadinanza Attiva

L'Associazione

Impegno Civile e Impegno Sociale

Progetti

Handicap e Sessualità

IntegrAzione

Cultura

Scripta Manent - Pensieri e Parole

Teatro e dintorni

Sport ed espressività

I Bambini di Begoml

La rete

Rassegna Stampa

Testimonials







LOGIN
REDATTORI









Cooperativa TANDEM

immagine Rivista Animazione Sociale

Logo Caritas

locandina del film - il ronzio delle mosche - di Dario D'Ambrosi


Logo Disabili .com - oltre le barriere
I Bambini di Begoml

Беларусь — Італія — Дзеці - ЧАСТКА І. Гісторыя непаразумення

Il Dossier sul nostro progetto in Bielorussia su uno dei principali quotidiani bielorussi

1 Dicembre 2010 - Parte Prima
http://www.zviazda.by/ru/pril/article.php?id=70114
http://www.zviazda.by/a2ttachments/70137/1sne-5.indd.pdf

__________________________________________________________________________________

01 снежня 2010 года
№ 45 (15648)
Беларусь — Італія — Дзеці - ЧАСТКА І. Гісторыя непаразумення


 — Справа ў тым, што "Дом Пінокіа" знаходзіўся на балансе школы-інтэрната, а жылі там маладыя людзі, якія ўжо ніяк не маглі адносіцца да нашай навучальнай установы, бо былі старэйшыя за 18 гадоў, — тлумачыла журналісту "Звязды" дырэктар дапаможнай школы-інтэрната Таццяна ПРАДЗЕД. — Некаторы час на гэта ніхто не звяртаў увагі, але пры чарговай праверцы высветлілася, што гэта — грубае парушэнне. Вось тады раённаму аддзелу адукацыі нічога не заставалася, як хутчэй закрыць "Дом Пінокіа".
Таццяна Анатольеўна прызналася, што дагэтуль праект знаходзіцца ў неакрэсленым стане. З лета 2008 года будынак, за які былі заплачаны немалыя дабрачынныя грошы, не выкарыстоўваецца і прыйшоў у заняпад. Выпускнікі школы-інтэрната сёння жывуць у чатырох прыватных дамах, якія ім купілі італьянцы. Некалькі разоў на год італьянцы прыязджаюць іх праведаць, закупляюць прадукты, аплачваюць камунальныя паслугі, а таксама пераводзяць грошы і на асабістыя пластыкавыя карткі маладых людзей...
Некаторы час за дарослымі дзецьмі па просьбе італьянцаў прыглядала былая намеснік дырэктара школы-інтэрната, цяпер ужо без атрымання за гэта заробку, бо пасля ліквідацыі "Дома Пінокіа" скарочаны быў і штат яго выхавацеляў (заробак якім, нагадаем, налічвала асацыяцыя "Кавала б’янка"). Гэты чалавек дапамагаў маладым людзям уладкавацца на працу, кантраляваў іх фінансы і расход прадуктовых запасаў, дапамагаў у вырашэнні іншых праблем. Аднак падобна на тое, што такі стан спраў зусім не задавальняў мясцовыя ўлады.
— Атрымлівалася, што фінансаванне праекта ідзе праз канкрэтнага чалавека, а адказвае раён, — тлумачыў начальнік аддзела адукацыі Докшыцкага райвыканкама Аляксандр ІЛЬЯСЕВІЧ. — Нам грошы не патрэбныя, але мы павінны мець магчымасць кантраляваць, як распараджаецца грашыма той, хто іх атрымлівае. Каб папярэдзіць злоўжыванні і ўмець адказаць на пытанні і саміх выпускнікоў, і італьянцаў.
— Мы, як мясцовая ўлада, павінны глядзець, чаму, напрыклад, да нашых дзяцей — грамадзян Рэспублікі Беларусь — прыязджаюць італьянцы? — выказваў пазіцыю адміністрацыі раёна намеснік старшыні Докшыцкага райвыканкама па сацыяльных пытаннях Міхаіл МАРКАВЕЦ. — Выпускнікі інтэрната — гэта не толькі жыхары раёна, але і грамадзяне Беларусі. Таму мы не можам заставацца ўбаку. Мы за тое, каб зрабіць праект празрыстым, прывесці яго ў адпаведнасць з нашым заканадаўствам. Каб цэнтр адаптацыі стаў дзяржаўнай структурай, каб у ім працавалі людзі, з якіх можна спытаць. Нас не задавольвае, што праект працуе і, разам з тым, не працуе.

Гісторыя ПЕРАКЛАДання

Тым не менш, з лета 2008 па вясну 2010‑га мясцовыя ўлады якраз-такі былі ўбаку ад праекта і лёсам дарослых дзяцей не цікавіліся. Італьянцы, як толькі даведаліся пра немагчымасць пакінуць "Дом Пінокіа" ў структуры раённага аддзела адукацыі, папрасілі аб сустрэчы з раённымі сацыяльнымі службамі, каб унесці ў праект неабходныя карэктывы. Аднак сацыяльныя службы Докшыцкага раёна паставілі некалькі ўмоў, якія, мякка кажучы, прывялі італьянскі бок у стан разгубленасці.
— Мы сказалі, што прымем на свой баланс "Дом Пінокіа" толькі пасля рамонту і прывядзення ў парадак тэрыторыі, — узгадвае дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Докшыцкага раёна Марыя КУРДЭКА. — Мы назвалі італьянцам неабходную для гэтага суму, не такую ўжо і вялікую, але яны падумалі і адмовіліся, спаслаўшыся на крызіс.
"Невялікая" сума, якую запатрабаваў Тэрытарыяльны цэнтр, складала 95 мільёнаў рублёў — летам 2008 года гэта раўнялася амаль 45 тысячам долараў. Для італьянцаў, якія чатыры гады таму (усяго толькі!) купілі гэты самы дом за 14 тысяч долараў, рэканструявалі, адрамантавалі і абсталявалі яго яшчэ за 15 тысяч еўра — гэта была ВЕЛЬМІ вялікая сума.
Каб лепш зразумець гэта, трэба трошкі больш падрабязна спыніцца на фінансавым баку справы. З 2004 года па сённяшні дзень "Кавала б’янка" выдаткавала на дзяцей Бягомля каля 150 тысяч еўра, або ў сярэднім па 25 тысяч еўра ў год. Усе гэтыя грошы праведзены праз Дэпартамент па гуманітарнай дапамозе, дабрачынны рахунак у "Беларусбанку", бухгалтэрыю школы-інтэрната, таму цалкам празрыстыя. Так сцвярджаюць і італьянцы, і былы дырэктар школы-інтэрната, а таксама куратар праекта з беларускага боку.
Пры гэтым усе італьянцы, якія прыязджалі ў Беларусь (уключаючы псіхолага, псіхатэрапеўта, этнолага, спецыяліста па псіхаматорыцы, тэатральнага і кінарэжысёра, спецыяліста па анімацыйнай творчасці) удзельнічалі ў праекце на добраахвотных пачатках і бязвыплатна. Пра што паведаміла "Звяздзе" старшыня добраахвотніцкай асацыяцыі Гая Карлеці: "Ніводны італьянец не атрымоўваў ніколі грошай за ўдзел у праекце".
Нагадаем, што ўласных грошай у "Кавала б’янка" няма — размова ідзе пра сабраныя дабрачынныя сродкі і ахвяраванні. Акрамя таго, добраахвотніцкая асацыяцыя двойчы запрашала маладых удзельнікаў праекта ў Італію для культурнага абмену і ўдзелу ў тэатральных прадстаўленнях, кожны раз гэта каштавала каля 10 тысяч еўра. Нарэшце, "Кавала б’янка" з 2002 па 2006 год за свой кошт прымала ў Італіі самых цяжкіх дзяцей з інтэрната, з якімі праводзіліся заняткі па творчым развіцці, самавыяўленні і рэабілітацыі. Гэта яшчэ каля 10 тысяч еўра на кожную паездку, наём спецыялістаў і выдаткі на спектаклі...
Я спытала ў дырэктара Докшыцкага тэрытарыяльнага цэнтра, ці гатовы быў раён частку выдаткаў па рамонце і перадачы "Дома Пінокіа" з адной структуры ў іншую ўзяць на сябе? На што Марыя Курдэка паціснула плячыма:
— Праект жа патрэбны італьянцам, дык чаму мы павінны за яго плаціць?
— Дзеці ж — нашы!
— Ну не проста ж так "Кавала бьянка" ўсё гэта робіць! Нешта яна ад гэтага мае.
Безумоўна, у некаторых з нашых чыноўнікаў (якія, між іншым, па спецыфіцы сваёй справы абавязаны клапаціцца пра сацыяльна неабароненых людзей!) у галовах не ўкладваецца, як магчыма бескарысліва клапаціцца пра разумова адсталых сірот з іншай краіны. Думаю, у гэтым хаваецца галоўная прычына прыпынення праекта — італьянцы нашых дзяцей любяць, а некаторыя з нашых — не. І апошнім уся гэта важданіна вакол дзяцей незразумелая. Для іх гэта толькі галаўны боль. Куды прасцей выпусціць дзяцей са школы-інтэрната і адправіць туды, адкуль яны калісьці былі прывезеныя. Няма дзяцей — няма праблем.
— Былі б італьянцы альбо не, падлеткі былі б жыллём забяспечаныя, — сказаў Аляксандр Ільясевіч. — Іншая справа, што яны атрымалі б жыллё не ў Бягомлі, а там, адкуль прыехалі. Дык гэта і няправільна — пакідаць у Бягомлі ўсіх дзяцей, якія прыехалі ў школу-інтэрнат з усёй вобласці.

Гісторыя адрозненняў

Падчас размовы з прадстаўнікамі мясцовай улады ў мяне ўзнікла ўражанне, што ў адміністрацыі раёна многія і сёння цьмяна ўяўляюць як сутнасць задуманага і часткова рэалізаванага італьянцамі праекта, так і тое, якія карэктывы ў яго неабходна ўнесці, каб працягнуць і пашырыць выкарыстанне ўнікальнага і, безумоўна, карыснага і цікавага для Беларусі вопыту інтэграцыі ў грамадства маладых людзей з псіхафізічнымі асаблівасцямі.
Выклікаў недавер былы куратар праекта, які цалкам задавальняў італьянцаў. Цяпер адміністрацыя сама вызначыла жанчыну-валанцёра, якая прыглядае за насельнікамі трох "моладзевых" дамоў у Бягомлі. Але як доўга і наколькі якасна гэтыя кантроль і дапамога будуць доўжыцца без стаўкі, заробку і прававога афармлення? Між тым, такі кантроль неабходны, з гэтым пагаджаюцца і Докшыцкі раённы аддзел адукацыі, і італьянцы.
Не вырашана пытанне і з аднаўленнем работы аддзялення адаптацыі і рэабілітацыі выпускнікоў Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната. Прычым, колькі людзей мне расказвалі пра гэту сітуацыю, столькі прычын, якія таму перашкаджаюць, называлася.
— Мы распрацавалі новы праект яшчэ два гады таму, як толькі паўстала пытанне аб перадачы яго ў нашу структуру, — тлумачыла "Звяздзе" намеснік начальніка ўпраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва Віцебскага аблвыканкама Галіна ДЗЕМЧАНКА, — Мы выдаткавалі вялікія грошы, каб разлічыць кошт рамонту, але італьянцы нечакана адмовіліся праект працягваць (грошы, якія раён выдаткаваў на разлік кошту рамонту, "Кавала б’янка" вярнула — В.М.). Разам з тым, мы вельмі ў праекце зацікаўленыя. Гэта добрая і патрэбная справа.
На жаль, дырэктар Докшыцкага тэрытарыяльнага цэнтра паказаць журналісту новы праект адмовілася, спаслаўшыся на тое, што гэта не канчатковы варыянт.
— Мы збіраемся стварыць аддзяленне, падобнае на аддзяленне дзённага знаходжання, якое ўжо існуе ў Докшыцах, — тлумачыў Міхаіл Маркавец. — Праект у нас ужо знаходзіцца ў высокай стадыі падрыхтоўкі. Думаю, дастаткова будзе яшчэ адной сустрэчы, каб яго запусціць з дапамогай італьянскага боку. Нам, дарэчы, жадаюць аказаць дапамогу і ірландцы. Яны таксама збіраюцца прыехаць.
— Размова ідзе пра аддзяленне толькі дзённага знаходжання? Або кругласутачнага?
— Гэта пытанне пакуль канчаткова не вырашана. Для кругласутачнага знаходжання патрэбны дадатковы штат. Магчыма, для пачатку варта адкрыць аддзяленне з дзённым знаходжаннем. А там паглядзім.
— Калі ваш варыянт праекта мае на ўвазе дзённае знаходжанне маладых людзей у цэнтры адаптацыі, дык куды яны будуць вяртацца ноччу?
— Будзем шукаць магчымасці знаходжання гэтых дзяцей кругласутачна...
Гэта размова адбылася ў верасні, а ў сярэдзіне кастрычніка італьянцы прыязджалі на чарговую сустрэчу з докшыцкімі ўладамі. Я прасіла запрасіць на перамовы з італьянцамі журналіста "Звязды", які спрабуе разабрацца ў сітуацыі. Намеснік старшыні райвыканкама паабяцаў, але так і не запрасіў.

top




Sito del progetto Humus
Intervento di Cooperazione Internazionale a favore delle Vittime di CHERNOBYL





www.vita.it - non profit online

PROGETTO
CASA FAMIGLIA

foto di Pinocchio - spettacolo teatrale


Il progetto "CASA FAMIGLIA" per i bambini di Begoml
C/C BANCARIO 23437/11 - ABI 3002 - CAB 05029


Accoglienza dei bambini di Begoml 26 maggio - 27 giugno 2003

Un'Azione Umanitaria - Analisi e Statistiche

La storia dell'Internato di Begoml - Minsk - zona Chernobyl -Bielorussia

Dall'Orfanotrofio al "Manicomio"

Difficolt di INTEGRAZIONE lavorativa e sociale"

PROGETTO "PINOCCHIO - Casa delle arti e dei mestieri per adolescenti con disabilit psichica"

PROGETTO: "Laboratorio permanente delle diversit sul territorio"


Bandiera della Pace

Logo Anno Europeo dei Disabili 2003
Youth Action for Peace
Logo Rivista Libera
Logo Rivista Mondialit
Comunit Exodus
Logo Gruppo Fonderia